Ці трэба саромецца прыходзіць у краму са сваім пакетам?


https://www.youtube.com/watch?v=dF4T3UL6lGI

Экалагічны лад жыцця ў прэм’ерным выданні «Аўтаспынам па Беларусі».

Маска для твару з аўсянкі, шампунь з яйка і трохі воцату, каб паласкаць валасы. Пра сакрэты прыгажосці ды не толькі распавядае Арына Мароз:

«У касметыцы вельмі шмат шкодных і небяспечных рэчываў, але заўсёды ёсць альтэрнатыва. Вось, напрыклад, сродак для мыцця валасоў. Бяру яйка. Аддзяляю бялок ад жаўтка. Калі жаўток узбіты, дадаю жытняй мукі, усё гэта змешваю ды разводжу цёплае вадой. Калі ласка – гэта шампунь».

Майстар Васіль Рубцоў аднаўляе шклярныя традыцыі Беларусі. Раскрывае сакрэты вытворчасці крышталю ў традыцыях Налібоцкай гуты, заснаванай Ганнаю Радзівіл. Ейныя майстры выраблялі высокамастацкае гравіраванае шкло ды крышталь для шляхетных і каралеўскіх дамоў Еўропы.

«Фарбы на шкле не мусіць быць. Шкло мусіць быць чыстае як неба, як вада», – гаворыць Васіль Рубцоў.

Не прапусціце праекту вядомага кінадакументаліста Андрэя Куцілы ды жарснай аматаркі падарожжаў і вядоўцы Аўгінні Манцэвіч.

На вакацыях кожную суботу а 20:40 «Аўтаспынам па Беларусі».

Каментары