Ці старасць можа быць у радасць?


https://www.youtube.com/watch?v=zaak_hfERPQ

Іх у Беларусі чвэрць ад усяго народу. Рана ці позна кожны з нас трапіць у гэтую катэгорыю насельніцтва. Праграма «Прыват» паказвае крутых беларускіх пенсіянераў.

Ці магчыма ў Беларусі жыць актыўна і годна на пенсіі? Да якога ўзросту можна заставацца жвавым і нестарым не толькі душою? Дзе знайсці матывацыю беларускаму пенсіянеру?

Госць студыі – вядомы эканаміст Леанід Заіка, які ў сталым веку сам гадуе малога сына і выкладае ва ўніверсітэце ды ніяк не пасуе да стэрэатыпу пра пенсіянера.

Цяпер чалавек біялагічна на 20 гадоў маладзейшы, чымся гэта было ў мінулым стагоддзі. Значыць калі табе 50 – лічы, што маеш 30, зазначае Леанід Заіка.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў аўторак а 19:00, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары