Ці рэальна перамагчы адзіноту за мяжою?..


У праваслаўныя Каляды глядзіце новую стужку вядомага польскага кінадакументаліста Марціна Саўтэра аб праблемах міграцыі ды цяжкасцях адаптацыі ў іншым грамадстве.

Галоўная гераіня – жонка рэжысёра Караліна, якая прыехала ў Польшчу з Беларусі. Праз ейны лёс – каханне, тугу па роднай мове, сям’і, сябрах, якія засталіся ў Беларусі, – рэжысёр імкнецца паказаць, якія цяжкасці і праблемы зазнаюць мігранты.

Фільм паэтычны ў сваёй прыродзе, змантаваны з вобразаў ды асацыяцыяў. Драматургічную лінію падтрымлівае адзін з твораў Шастаковіча.

У Каляды толькі на «Белсаце» глядзіце прэм’еру дакументальнай стужкі вядомага польскага рэжысёра Марціна Саўтэра «Я вырасла, пакуль ты спала»: у нядзелю, 7 студзеня, а 18:55. Таксама фільм дасяжны онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новай праграмы.

Каментары