Ці пачалася трэцяя сусветная інфармацыйная вайна?


https://www.youtube.com/watch?v=kMoXXNNbiVQ

Тое, што медыі могуць зрабіцца зброяй у руках дзяржавы, не сакрэт. Гісторыя даказала гэта не аднойчы. Як змагацца з прапагандаю? Глядзіце дыскусію ў ток-шоу «Форум».

У незалежных і не ангажаваных медыяэкспертаў не выклікае сумневу, што змест, скіраванасць, формы ды кірункі дзейнасці расейскіх медыяў можна вызначыць толькі гэткім чынам: інфармацыйная агрэсія ў дачыненні насельніцтва постсавецкіх краінаў – найбольш важны складнік гібрыдных войнаў, што плануюцца і здзяйсняюцца на нашых вачах.

Расейскія тэлеканалы даўно перасталі быць медыямі. Тое, што транслюецца, – гэта псіхічна зброя, што атакуе насельніцтва ўнутры краіны і па-за межамі, адзначае журналіст Міхась Янчук.

Сацыёлагі дакладна выявілі наступствы расейскай інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні беларусаў: амаль 65 % насельніцтва краіны падтрымліваюць уварванне ва Украіну і захоп Крыму. Тым жа часам значная частка гэтых людзей далучае сябе да нейкай славянскай еднасці і «русского мира». Ці не ёсць гэта выклікам нашай інфармацыйнай (а разам з тым і грамадскай) бяспецы? Што рабіць дзеля абароны інфармацыйнае прасторы Беларусі? Ці магчыма гэта ўвогуле?

Ток-шоу «Форум». Глядзіце ў суботу а 21:15, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары