Ці магчымая люстрацыя ў Беларусі?


Ачышчэнне шляхам ахвярапрынашэння – гэтак перакладаецца лацінскае слова «люстрацыя». Але што яно значыць у практыцы? Адказ у ток-шоу «Форум».

Пасля разбурэння савецкае сістэмы ўва ўсіх краінах былога сацыялістычнага лагеру адбыліся больш ці менш жорсткія люстрацыі. Прайшлі паўсюль, акрамя тых краінаў, дзе і дасюль кіруюць постсавецкія ўладары.

Гэта цывілізаваны механізм гарантыі незваротнасці рэжыму, – зазначае ўдзельнік дыскусіі Вацлаў Арэшка, сябра кіраўніцтва Асамблеі НДА.

Які сэнс і скіраванасць можа мець люстрацыя ў Беларусі пасля краху лукашэнкаўскае сістэмы ўлады? Ці саспела да гэтага Беларусь? Як правесці люстрацыю эфектыўна і разам з тым не даводзячы да вострага грамадзянскага канфлікту, на моцным прававым падмурку?

Ток-шоу «Форум» пра люстрацыю глядзіце ў суботу а 21:15.

Каментары