Ці ехаць на заробкі за мяжу? Усе «за» і «супраць»


У Расеі найбольш зарабляюць беларусы – у параўнанні з гастарбайтарамі з іншых былых савецкіх рэспублік. Але праз зацяжны крызіс папулярны раней усходні кірунак змяніўся заходнім. Выехаць – не праблема. Галоўнае – не сутыкнуцца з падманам з боку працадаўцы.

Былы палітык, а цяпер бізнесовец Алесь Лагвінец раіць падпісваць ды ўважліва чытаць дамовы. Алесь не бачыць нічога дрэннага ў эміграцыі, але наракае толькі на адно:

«У Беларусі ўсё павернутае так, каб выпіхваць актыўных людзей».

Суўладальнік будаўнічага бізнесу ў Маскве беларус Аляксей Грышановіч – яшчэ адзін госць праграмы «Людскія справы» – упэўнены, што не трэба здавацца, нягледзячы на праблемы, якія могуць спаткаць мігранта.

«Трэба рухацца наперад і не баяцца прасіць дапамогі», – кажа Аляксей.

А вось звычайных беларусаў, кажа герой праграмы, які нядаўна прыехаў з Масквы, хвалюе толькі адно пытанне:

«У Беларусі працуеш зваршчыкам, зарабляеш пяцьсот рублёў, за мяжой, калі працуеш зваршчыкам, зарабляеш пяць тысячаў. Чаму такая розніца?»

Прэмʼернае выданне «Людскіх справаў» Алеся Залеўскага глядзіце ў эфіры «Белсату» 28 верасня а 18:55 ды пішыце нам у суполкі ў «Facebook’у» ды «Instagram’е». Праграму таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары