Ці Беларусь – гамафобная краіна?


Гісторыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, іхнае дыскрымінацыі ў Беларусі, пра фізічны гвалт і выпадкі няроўнага становішча ў чарговым прэм’ернам выданне ток-шоу «Кожны з нас».

Глеб Лабадзенка пачынае праграму з выразных лічбаў, якія паказваюць стаўленне беларусаў да ЛГБТ-супольнасці.

70 % беларусаў не хочуць, каб іхным суседам быў чалавек сексуальнай меншасці.

Лічбы страшныя. Але, нягледзячы на гэта, у студыю «Кожны з нас» прышлі людзі, якія ўпершыню на камеру не пабаяліся распавесці пра сваю нялёгкую долю.

«Калі я прызналася ў сваёй сексуальнай арыентацыі, на мяне пасыпаліся пагрозы, што мяне трэба лячыць электрычным токам, што такія, як я, не маюць права на існаванне», – распавядае сваю гісторыю госця праграмы.

У студыі прыйшлі і тыя, хто прагне аспрэчыць такія праблемныя нюансы, як гей-парады ў Беларусі, аднаполыя шлюбы ды ўсынаўленне дзяцей ЛГБТ-парамі.

«Нельга рабіць гэтага! Нельга! Гэта супярэчыць Богу і прыродзе!» – кажа Павал Севярынец з партыі БХД.

Глядзіце прэм’ернае выданне ток-шоу «Кожны з нас» з Глебам Лабадзенкам у суботу, 18 лістапада, а 21:15. Таксама праграма дасяжнае онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новага прыстасавання, спампаваць якое можна тут.

Каментары