«Трызуб Дэнтал» – клініка на ўкраінскай перадавой


Жыццесцвярджальная гісторыя з украінскай перадавой на Данбасе пра тое, чаму так важна своечасова наведваць дантыста.

Што рабіць байцу, якому на перадавой разбалеліся зубы, а лячыць іх страшней, чымся пайсці ў атаку на ворага? Беларускі рэжысёр Антось Цялежнікаў зняў рэпартаж пра тое, як украінскія медыкі-валанцёры заснавалі паблізу перадавой клініку «Трызуб Дэнтал», дзе кваліфікавана дапамагаюць абаронцам Украіны і бясплатна лечаць іх, а таксама мясцовае насельніцтва.

Сярод іх і беларускі добраахвотнік, які разам з сынам застаецца на перадавой.

«У цябе зубы забаляць у нязручны момант, і ты не зможаш выконваць сваіх задачаў», – кажа беларускі баец.

Удзень 10-гадовы сын ідзе ў прыфрантавую школу, а ягоны бацька заступае на дзяжурства на лініі фронту. Абодва маюць праблемы з зубамі, і абодвум страшна пайсці лячыцца. Хто першы з іх адважыцца наведаць стаматолага?

Глядзіце рэпартаж «Трызуб» у пятніцу, 9 лютага, а 22:00.

Каментары