«Святочныя размовы» працягваюцца…


https://www.youtube.com/watch?v=PX3fKUXDevY

Героі праграмы дзеляцца рэцэптамі свайго поспеху з гледачамі «Белсату», а таксама распавядаюць аб прыватным жыцці. Гледзячы на іх, мы можаш матывавацца і браць нейкія ўніверсальныя падказкі ў сваё жыццё.

Два выданні адмысловага праекту Валярыны Куставай «Святочныя размовы» пакажуць у эфіры «Белсату» 30 снежня і 1 студзеня.

31 снежня: госць – першая намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка парламенту Алена Анісім разам з унучкаю прыгатуе святочны торт і беспасярэдне ў студыі раскажа, як святкавала Каляды з бацькамі, пакажа свае фотаздымкі, распавядзе пра ўласнае жыццё.

1 студзеня: госць – вядомы спартовец і музыка Віталь Гуркоў распавядае пра тое, дзе і як ён сустрэў Новы 2017 год, якія падарункі дарылі Віталю ягоныя бацькі. Прыгадае пра самы экзатычны Новы год у сваім жыцці, які адбыўся ў Тайландзе, ды распавядзе пра свае спартовыя і музычныя планы.

Глядзіце ў суботу а 21:10 і нядзелю а 19:30 «Святочныя размовы» з Валярынаю Куставай на антэне ды наўпрост – онлайн праз інтэрнэт.

Каментары