Ушаноўваем гадавіну Варшаўскага паўстання 1944 года


 

З нагоды гадавіны Варшаўскага паўстання 1944 года тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў для нашых гледачоў адмысловы, прэм’ерны паказ мастацкай стужкі «Горад 44» рэжысёра Яна Камасы.

Фільм паказвае гісторыю Варшаўскага ваеннага паўстання 1944 года праз маладзёнаў, якія воляю лёсу апынуліся ў віхуры трагічных падзеяў. Група блізкіх сяброў працуе, сустракаецца, марыць і дапамагае паўстанцам у барацьбе супраць немцаў.

Герой фільму Стэфан марыць пра час, калі зможа адпомсціць гітлераўцам за бацьку. І вось ён уступае ў шэрагі Арміі Краёвай.

Маладыя людзі спазнаюць свет першага кахання. Але, калі смерць пагражае на кожным кроку, каханне не можа быць шчаслівае.

Глядзіце 1 жніўня, у сераду, а 21:25, з нагоды гадавіны Варшаўскага паўстання, мастацкі фільм – «Горад 44». Фільм можна паглядзець па тэлебачанні ды онлайн, на нашай старонцы.

Каментары