Святар, які стаўся агностыкам: «Манастыры – гэта секта»


7 гадоў служэння Богу былы іераманах замяніў на сям’ю. Ягоная шчырая споведзь – у «Прываце» з Валярынаю Куставай.

Чаму людзі ідуць да Бога і чаму сыходзяць ад яго? Былы іераманах Мікалай (свецкае імя – Аляксандр Тарасенка) кажа рэчы, якія балюча чуць праваслаўнаму ці каталіку. Ён параўноўвае манастырскае жыццё з сектаю, дзе людзі адмаўляюцца ад сямʼі, жонкі ды маёмасці.

Чаму людзі сыходзяць у манастыр?

«Гэта спроба дарослых вярнуцца ў дзіцячае жыццё, дзе ёсць тата і мама, пра цябе клапоцяцца і цябе любяць».

Заставацца там ён не мог, бо меркаваў, што гэта будзе падманам вернікаў.

Дык хто ён, Аляксандр Тарасенка, заблуканая авечка ці здраднік? Даведаецеся ў праграме «Прыват» у аўторак а 19:00 гадзіне.
Дзякуем naviny.by за здымак.

Каментары