Свае ўражанні ад Беларусі брытанскі рэжысёр апісаў двума словамі: «wonderful» ды «amazing»


У новым вакацыйным праекце «Welcome ў Беларусь» замежнікі вандруюць па нашай краіне ў пошуках экзатычных месцаў. Штонядзелю новы герой адкрывае для сябе і для нас з вамі цікавыя мясціны. Герой другога выдання праграмы – брытанскі кінарэжысёр-дакументаліст Глэн Эліс.

Глэн шмат падарожнічае і добра ведае, што такое джунглі, ён вельмі любіць птушак і адрознівае іх на слых. Жаданне пабачыць беларускіх птушак прыводзіць Глэна ў беларускія джунглі – Альманскія балоты. Размешчаныя ў цэнтры Палесся, на мяжы з Украінаю, Альманскія балоты буйнейшыя ў Еўропе.

Глэн неяк здолеў выбрацца з багны і сустрэўся з беларускімі арнітолагамі. Тут і птушкі, і птушаняты, і яйкі – сапраўдны рай для брытанскага аматара.

Глядзіце новую вакацыйную праграму «Белсату» «Welcome ў Беларусь». Прэм’ера другога выдання – 17 чэрвеня, а 20:40. Не прапусціце!

Праграму можна паглядзець праз тэлепрымачы ды онлайн, на нашай старонцы.

Каментары