«Стары Ольса» прэзентуе кавэр на AC/DC


https://www.youtube.com/watch?v=Wy7kPhYuvVE

У музыцы «Старога Ольсы» сыходзяцца тры пачаткі: рамантычнасць, гераічнасць і карчомная весялосць.

Летась у рэпертуары гурта з’явіліся песні канца 20-га стагоддзя. Альбом «Medieval Classic Rock» выйшаў у ЗША, прычым за грошы, сабраныя на краўдфандынгавай платформе.

Міра Шульц паспрабуе у студыі «Belsat Music LIVE» раскрыць гасцей – гурт «Стары Ольса» – з розных бакоў. А Хрысціна Дарапей раскажа, як зрабіць паспяховы краўдфандынгавы праект у Беларусі.

У суботу, а 20:30, глядзіце прэм’ернае выданне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music LIVE» – «Стары Ольса». Праграма дасяжная на антэне, а таксама онлайн на ўсіх дэвайсах.

Каментары