Смяротна небяспечны адпачынак


Выпраўляючыся на адпачынак у Турцыю, Егіпет, Украіну ці іншыя папулярныя турыстычныя месцы, мала хто думае, што там могуць чакаць непрыемнасці. На жаль, штогод падчас турыстычнага сезону беларусы зазнаюць сур’ёзныя праблемы.

У Віктара Чыстова здарыўся інсульт у Егіпце. Сям’і выставілі рахунак $ 31 000. Страхавая кампанія пакрыла толькі траціну. Маладая жанчына Наталля Гапеева ў Турцыі выскачыла ў акно, уцякаючы ад назойлівых кавалераў.

Перад летнім турыстычным сезонам ток-шоу «Кожны з нас» паразмаўляе пра падводныя камяні летняга адпачынку за мяжою.

Як правільна застрахавацца, каб не страціць дзясяткі тысяч долараў? Як паводзіць сябе ў краінах з іншаю культураю? Што такое зваротная плынь і як з яе выбрацца? Як адбіцца ад сексуальных дамаганняў на пустой турэцкай дарозе? Як паводзіцца ў самым крымінальным горадзе свету, Сьюдад-Хуарэсе?

Для ўсіх, хто хоча бяспечна правесці свой летні адпачынак, – прэмʼернае выданне ток-шоу Глеба Лабадзенкі «Кожны з нас».

Глядзіце ў пятніцу, 1 чэрвеня, а 18:35.

Каментары