Смецце як адлюстроўванне грамадства


У наш век, калі абвастрыліся дачыненні чалавека і прыроды, смеццевае пытанне ператварылася ўжо ў праблему сацыяльнапалітычную.

Дзікунскі ўзровень дасведчанасці чыноўнікаў Міністэрства прыроды, заганныя тэхналогіі перапрацоўкі смецця, што толькі павялічваюць забруджанне, безгалоснасць грамадства, абыякавасць насельніцтва ‒ усё сышлося тут, на сметніку.

У праграме «Рапарт» Вы даведаецеся пра барацьбу грамадскіх актывістаў з небяспекаю інтуітыўнага кіравання гэтаю важнаю сферай, што ў іншых краінах не толькі не шкодзіць прыродзе, але і ёсць крыніцаю карыснае сыравіны, а таксама дадатковых энергарэсурсаў.

У пятніцу а 18:55 глядзіце новы «Рапарт» Эдуарда Мельнікава.

Каментары