Сляпыя – не значыць невідушчыя


https://www.youtube.com/watch?v=1rz2qkQNYHs

Юрый Каскоўскі ды Вікторыя Літвінка нарадзіліся сляпымі. З нядаўняга часу яны парафіяне праваслаўнай царквы, дзе ім дапамагаюць адаптавацца.

«Для мяне паездка ў царкву – гэта спатканне з сябрамі ды, вядома, з Богам», – прызнаецца Вікторыя.

Сляпыя ў сваім штодзённым жыцці мала з кім кантактуюць, шмат хто не можа самарэалізавацца, але сярод іх нямала таленавітых і адораных.

«Віка, яна слесар. Але ёй таксама, як і кожнаму чалавеку, хочацца любіць, пець, танцаваць», – кажа святар царквы.

Глядзіце ў аўторак, а 21:25, прэм’еру рэпартажу Яўгена Шапчыца «Вобраз Бога навобмацак». Таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары