Сірыец плача ад шчасця ў Беларусі


У новым вакацыйным праекце «Welcome ў Беларусь» замежнікі вандруюць па нашай краіне ў пошуках экзатычных месцаў. Штонядзелю новы герой адкрывае для сябе і для нас з вамі цікавыя мясціны. Удзельнік наступнага выдання праграмы – сірыец Амар аш-Шаар (Ammar Alshaar).

Амар аш-Шаар з’ехаў з Сірыі, бо ў ягоным родным горадзе пачалася вайна. Амар паступіў у Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў і вывучыўся на актора. Спачатку Амару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова ён прызвычаіўся тут жыць і адчуў Беларусь роднаю.

Амар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклям ды вяселлем!

Глядзіце вакацыйную праграму «Белсату» «Welcome ў Беларусь». Прэм’ера наступнага выдання – 22 ліпеня, а 20:40. Не прапусціце! Праграму можна паглядзець па тэлебачанні і онлайн, на нашай старонцы.

Каментары