Што паглядзець улетку на «Белсаце»?


Падчас летняга адпачынку «Белсат» падрыхтаваў гледачам адмысловы летні кантэнт. Вашай увазе зусім новыя праграмы ды падборка найлепшых праграмаў мінулага сезону.

У будні а 18-й гадзіне – фільмы з цыклу «Невядомая Беларусь». Постаці ды падзеі беларускай гісторыі і сучаснасці, абмінаныя ў дзяржаўных медыях.

А 18:50 – найлепшыя праграмы «Мова нанова» з глебам Лабадзенкам і Алесяю Літвіноўскаю. Вучым родную мову з «Белсатам».

А 19:40 – «Загадкі беларускай гісторыі» з Аляксандрам Краўцэвічам, самыя цікавыя выданні для аматараў гісторыі, археалогіі, ды архітэктуры Беларусі.

У вакацыі мы працягваем знаёміць вас з навінамі з усяго свету. У інфармацыйным блоку глядзіце «Вот так», «Студыю «Белсат» і «Аб’ектыў». Пачынаем а 19-й гадзіне.

Увечары – адмысловы падбор, складзены з серыялаў, найлепшых выданняў публіцыстычных праграмаў мінулага сезону, выдатнай замежнай дакументалістыкі ды кінастужак, узнагароджаных на міжнародных фестывалях.

У выходныя – Беларусь вачыма замежнікаў у новым вакацыйным праекце «Welcome у Беларусь» і ў дакументальным цыкле «Беларускі клімат».

Запрашаем правесці лета разам з «Белсатам».

Каментары