Шакавальная стужка Манскага пра жыццё ў Паўночнай Карэі


https://www.youtube.com/watch?v=OZTRziKzyMc

За некалькі дзён да пачатку пракату стужкі ў Маскве «У праменях сонца» Віталя Манскага ад кінасетак пайшоў вал адмоваў.

«Тут няма ніякай таямніцы, прычына адмоваў у тым, што расейская дзяржава рэагуе на патрабаванні паўночнакарэйскіх уладаў», – кажа аўтар фільму.

Насамрэч у фільме быццам бы нічога не адбываецца.

Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы звяз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %…

Дык чаго ж спужалася ўлада паўночнай часткі Карэйскага паўвостраву?

Адказ у стужцы пра жыццё 8-гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, знятай паводле сцэнару паўночнакарэйскіх «таварышаў».

У пятніцу а 22-ой гадзіне, напярэдадні Новага года, глядзіце прэм’еру дакументальнага фільму Віталя Манскага «У праменях сонца», таксама онлайн.

Каментары