Серыялы і фільмы вытворчасці Бі-Бі-Сі на «Белсаце»


Ужо ўвосень «Белсат» у супрацы з брытанскім каналам Бі-Бі-Сі пачынае паказ найлепшых серыялаў і праграмаў вытворчасці гэтага ўжо культавага тэлебачання. У праграмнай сетцы знойдуцца прапановы і для тых, хто цікавіцца гісторыяй сусвету, і для аматараў ангельскай літаратуры і добрых дэтэктываў.

Аматары крымінальных і дэтэктыўных серыялаў змогуць паглядзець.

  • «Мэгрэ» (англ. «Maigret»). Захапляльны дэтэктыўны тэлесерыял паводле Жоржа Сімэнона. Ужо доўгі час дэтэктыў Мэгрэ раскрывае заблытаныя злачынствы, быццам бы кемікі-галаваломкі. Пра здольнасці дэтэктыва вядома далёка за межамі Францыі. Выканаўца галоўнай ролі – Роўан Эткінсан.

Штосуботу запрашаем тых, хто цікавіцца экзатычнымі жывёлінамі ды падарожжамі ў таямнічыя куткі свету. Глядзіце прыродазнаўчыя гіты –

  • «Планета Зямля» (англ. «Planet Earth»). Цудоўная разнастайнасць прыроднага свету – неверагоднай прыгажосці краявіды і самыя запаведныя ды малавывучаныя куткі нашае планеты. Чатыры гады напружанай працы, здымкі ў 64 краінах і беспрэцэдэнтны для дакументальнага кіно бюджэт дазволілі стварыць унікальны паводле маштабаў фільм.

Гістарычныя фільмы і серыялы Бі-Бі-Сі цяпер кожную нядзелю.

  • «Гісторыя свету ў выкладзе Эндру Мара» (англ. «Andrew Marrʼs History of the World»). Эпічнае падарожжа па сямідзесяцітысячагадовай гісторыі чалавецтва – пачынаючы з першых паселішчаў, заканчваючы сучасным грамадствам. Таксама гэта аповед пра вялікую сілу прыроды і геній індывідуума, якія фармуюць наш свет.
  • «Старажытны Рым: Росквіт і падзенне імперыі» (англ. «Ancient Rome: The Rise and Fall of an Empire»). Росквіт і падзенне вялікай Рымскай Імперыі. Заснаваны на шырокім гістарычным даследаванні, серыял паказвае цікавыя старонкі Старажытнага Рыму. Глядач робіцца сведкам таго, як стваралася Імперыя і як дасягнула неверагоднай магутнасці, а таксама даведваецца, чаму зазнала паразу.

Пазней, таксама ў чацвяргі, экранізацыі класікі брытанскай літаратуры:

  • «Джэйн Эйр» (англ. «Jane Eyre»). Адна з найлепшых экранізацыяў вядомага раману Шарлат Бронтэ. Галоўная гераіня – сціплая, але ганарлівая Джэйн Эйр. З дзяцінства яна трывала прыніжэнне і гвалт. Але галоўным выпрабаваннем ейнага жыцця стала каханне да гаспадара – здавалася б, непрыступнага містара Рочэстэра. Ягонае цёмнае мінулае можа назаўжды разбурыць жыццё Джэйн Эйр.

Фільмы і серыялы Бі-Бі-Сі з’явяцца на «Белсаце» ўжо неўзабаве. Сачыце за інфармацыяй.

Серыялы і фільмы будуць дасяжныя таксама праз спасылку.

Каментары