Рыхтаваць каляровыя рэвалюцыі мусіць Расея


Уладзіслаў Іназемцаў – расейскі эканаміст, сацыёлаг і палітычны дзеяч, доктар эканамічных навук, аўтар 15 манаграфіяў, апублікаваных у Расеі, Францыі, Вялікай Брытаніі, ЗША і Кітаі, гутарыць з Эдуардам Мельнікавым у студыі праграмы «Рапарт».

Адпраўным пунктам у размове паслужыў апублікаваны ў 2017 годзе артыкул, у якім Уладзіслаў Іназемцаў абвінавачвае расейскія ўлады ў тым, што тыя ніколі не стараліся вырошчваць таленавітых апазіцыянераў, якія маглі б прэтэндаваць на перамогу ў дэмакратычных выбарах, а пры гэтым заставаліся б прарасейскія.

«Мы не любім «каляровых рэвалюцыяў» з адной простай прычыны: мы проста не ўмеем іх рыхтаваць». Калі б умелі, то не прыйшлося б «з сумам канстатаваць», што бедную Расею выпіхваюць то з адной «спрадвечна сяброўскай» краіны, то з другой…»

Ці дапушчальны такі падыход – каб нейкі старэйшы брат цягнуў нейкага постсавецкага сатэліта да каляровае рэвалюцыі, хай сабе і з найлепшымі намерамі?

Глядзіце ў прэм’ерным выданні праграмы Эдуарда Мельнікава «Рапарт» у пятніцу 16 сакавіка а 18:55.

Каментары