Рок-гурт «Relikt» на «Belsat Music LIVE»


На «Белсаце» – яшчэ больш ачмуральнае музыкі! Штосуботу глядзіце музычную праграму «Belsat Music LIVE», у якой вы пазнаёміцеся з сучаснаю беларускаю музычнаю сцэнаю.

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою.

Яны будуць годна выглядаць хоць на якой сцэне ў любой краіне свету», – упэўнены Будкін.

Музыкі ў размове з вядоўцаю Міраю Шульц распавядуць пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць пахвалу ў грошы.

У другой частцы гутаркі ўвага будзе скіраваная на вакаліста гурта Уладзіміра Казлова: ці сапраўды ён вырашыў рабіць сольную кар’еру, навошта ён спявае поп-каверы і як ставяцца да гэтага іншыя ўдзельнікі гурта. У жывым сэце музыкі сыграюць песні са сваіх апошніх двух альбомаў – «Лекавыя травы» і «Kufar» – у адмысловых версіях, падрыхтаваных для гэтай праграмы.

У праграме гучаць песні:«Хадзіла галота», «Люцэрна», «Сваточкі». У суботу, а 20:30, глядзіце прэм’ернае выданне аўтарскага праекту Сяргея Будкіна –

«Belsat Music LIVE». Праграма дасяжная праз антэну, а таксама онлайн на ўсіх дэвайсах.

Каментары