Разбураем міфы, звязаныя з IT-сфераю


Вялярына Кустава ў наступным выданні «Прывату» паставіла сабе за мэту разабрацца ў пытаннях, звязаных з IT-сфераю ды адукацыяй. І ў гэтым ёй дапаможа госця студыі – філолаг, кіраўніца ІТ-школы Алена Дзінман.

Алена распавядзе, які аптымальны ўзрост для навучання праграмаванню, ці цяжка праграмістам уладкавацца на працу ды, якія перспектывы чакаюць тых, хто падаўся ў айтышнікі.

«Ці вы сапраўды прадаяце ілюзію моднага, паспяховага жыцця?» – пытае Вялярына ў суразмоўцы. «Мы прадаем добрую адукацыю, гэта галоўная мэта нашае працы», – адказвае Алена Дзінман.

Калісьці модна было вучыцца на эканамістаў, сёння – на праграмістаў. Вядома, існуе такі стэрэатып, што шмат зарабляць у IT-сферы можа ледзь не любы ахвотны і за дастаткова кароткі тэрмін. Верыць ці праверыць?

Разбураем міфы ў прэм’ерным выданні «Прывату» 17 красавіка, у аўторак, а 19-й гадзіне.

Праграму паэткі Валярыны Куставай таксама можна глядзець онлайн на нашай старонцы.

Каментары