Разам схуднелі на 109 кілаграмаў праз інтэрнэт


Менскі трэнер-дыетолаг Мікіта дапамагае беларусам худнець анлайн. За ягоным поспехам сочыць рэжысёр, які стварае рэпартаж пра яго і ягоных падапечных.

Мікіта распавядае, што каб пераканаць людзей у эфектыўнасці праграмы ён адмыслова набраў вагу, узяў сваю маці, і яшчэ трох удзельнікаў, што хацелі б пахудзець. Разам ім удалося скінуць 109 кілаграмаў за адзін месяц.

У самім рэпартажы дзве жанчыны – Вольга і Каця – цягам месяца скідаюць вагу, а камера сочыць за імі, паказваючы іхны вынік. Харчаванне пяць разоў на дзень, і фізічныя практыкаванні – аснова ягонай праграмы.

«За 35 дзён я схуднела больш чым на 7 кілаграмаў», – кажа ўдзельніца трэнінгу.

Глядзіце рэпартаж «Мэта – схуднець да лета», у бліжэйшы чацвер а 18:35.

Каментары