Ратаваць і памагаць у Беларусі вельмі дорага


Алена Куколь была гатовая прадаць нырку, абы мясцовыя чыноўнікі пакінулі яе ў спакоі.

  • Спадарыня Алена ўжо 25 гадоў у адзіночку выхоўвае траіх дзяцей. Адзін сын Алены Куколь – з абмежаванымі магчымасцямі. Улетку да яе прыехала камісія па справах няпоўнагадовых, пагражалі забраць Руслана, калі не адрамантуе хату. Аб’яву пра продаж ныркі пабачылі журналісты «Белсату».

Дзякуючы праграме «Людскія справы», а таксама незалежным медыям знайшліся неабыякавыя беларусы, якія дапамаглі жанчыне сабраць грошы. Але ці так проста дапамагаць у Беларусі?

Здымачная група «Людскіх справаў» накіравалася ў Эйгерды, каб перадаць Алене Куколь сабраныя грошы.

«Я не думала, што людзі захочуць мне дапамагчы. Я ніколі не забуду, што яны для мяне і майго сына зрабілі», – удзячна кажа жанчына нашай рэпарцёрцы.

Але з ахвяраванняў прыйшлося заплаціць велізарны падатак.

Чаму дзяржава, нават у сферы дабрачыннасці, хоча быць манапалістам?

У студыі «Людскіх справаў» – Валерый Журакоўскі, аб’яднанне «АКТ» і Андрэя Маханько, абʼяднанне «Разуменне». Госці распавядаюць пра сюрпрызы сістэмы падаткаабкладання грашовых ахвяраванняў у Беларусі.

Глядзіце прэм’ернае выданне праекту Алеся Залеўскага «Людскія справы» у чацвер, 16 лістапада, а 18:55. «Людскія справы» можна паглядзець і онлайн – на нашым сайце і на мабільных прыладах з дапамогаю новай праграмы, спампаваць якую можна тут.

Каментары