Раскрыйце вушы і сэрцы – і закахайцеся ў Fink!


Упершыню ў студыі «Belsat Music LIVE» загучыць музыка з туманнага Альбіёну. Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна, выбітны брытанскі выканаўца Fink адмыслова для гледачоў «Белсату» зайграе эксклюзіўны камерны сэт.

Дыджэй у мінулым, блюзмен ды інды-рокер сёння, ён мае на рахунку дзевяць паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc.

У Менск выканаўца прыехаў прэзентаваць свой новы дыск «Resergam» у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі «Belsat Music Live». Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.

Пазначце ў календары! Субота 28 кастрычніка а 20:30.

Каментары