«Рапарт» – новае ток-шоу на Белсаце: яшчэ болей эксклюзіўнай інфармацыі


У суботу, 14 кастрычніка, а 21.15. на «Белсаце» адбудзецца прэм’ера новага аўтарскага ток-шоу Эдуарда Мельнікава «Рапарт».

Ток-шоу будзе выходзіць двойчы на месяц, кожны выпуск – працягласцю 40-45 хвілінаў.

Тэма першай праграмы – абаронная палітыка Беларусі ў кантэксце нядаўніх беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017», цяперашні стан войску і стаўленне да яго грамадства.

Belsat.eu пагутарыў з аўтарам і вядоўцам «Рапарту» Эдуардам Мельнікавым і даведаўся ў чым асаблівасці новага праекту.

– Абмежаванняў не будзе аніякіх. У цэнтры нашай праграмы будзе Беларусь і Беларусь, але Беларусь як краіна еўрапейская. Праблемы будуць разглядацца шырокія, якія маюць значэння не толькі для беларусаў, але і для краін-суседзяў і Еўропы ў цэлым. Мы мусім паказаць, што Беларусі трэба развівацца ў рэчышчы еўрапейскай цывілізацыі і зразумець, што для гэтага трэба. «Рапарт» – гэта аналітычная праграма.

Падрабязней пра праграму “Рапарт” у артыкуле на нашай старонцы.

Каментары