Пусці Віктара ў пограб!


Праграма «Вяскоўцы» зноў апынулася ў віры падзеяў, а вядоўца Віктар Шукеловіч гэтак і не наважыўся вылезці з гасціннага пограбу ў вёсцы Вугляны Смаргонскага раёну.

Хоць прыём усюды сардэчны, але ж зімовыя запасы знікаюць на вачах! А свежае вэнджанае сала ды іншыя смакоцці так і просяцца скокнуць у рот.

Не абышлося і без смешных сітуацыяў. Чаму Віктара намаўлялі цалавацца? Хто такі «смаркаты дзед»? І як вядоўца знаёміўся з міжнароднаю сям’ёю ды пераадольваў цяжкасці вясковага жыцця?

Таксама Віктар варыў суп, разгадваў чарговыя загадкі ды наведаўся ў госці да цудоўнай сям’і, якая трактуе бацькоўскую хату як своеасаблівы помнік мінулым пакаленням.

Глядзіце прэм’ернае выданне «Вяскоўцаў» у сераду, 17 студзеня, а 18:40.

Звяртаем увагу, што на просьбу тэлегледачоў «Белсату» ў новым годзе гадзіны паказу «Вяскоўцаў» змяніліся.

Каментары