Пустая казна Пуціна: крызіс і карупцыя пагражаюць Крамлю


Незаконнае знішчэнне дробных крамаў у расейскай сталіцы; шведскі менеджар, які правёў паспяховыя рэформы на заводзе «Лада», але трапіў у няміласць Крамля; і сяляне з Кубані, што на трактарах вырушылі ў Маскву, каб выказаць свой пратэст. Вось тэмы расследавання нямецкага журналіста Уда Лілішкіса.

 

На ейным баку – законы і рашэнні судоў, супраць яе – бульдозеры ды самаўпраўства маскоўскага мэра. Марына і яшчэ сотні іншых масквічоў за адну ноч сталіся беспрацоўнымі без сродкаў для існавання. Не лепшая сітуацыя і ў Краснадарскім краі, дзе сялянаў рабуюць мясцовыя алігархі. Землі простых аграрыяў захопліваюць рэйдары з вялікіх канцэрнаў, а іхны ўраджай проста крадуць з палёў. Тым, хто супраціўляецца, пагражаюць, іх б’юць і нават паляць дамы. Паліцыя і ўлады нічога не робяць.

Пра ўсе гэтыя выпадкі ведае і Пуцін. З вялікіх трыбунаў ён абяцае дапамагчы ды аднавіць справядлівасць. Насамрэч жа тыя, хто мусіць абараняць законнасць у краіне, бароняць злачынцаў. Нязгодных прадпрымальнікаў чакае спецназ, арышты і штрафы. Расейскі бюджэт недаатрымлівае мільярды. Што чакае Расею ў будучыні, глядзіце ў рэпартажы нямецкага журналіста Уда Лілішкіса «Пустая казна Пуціна: крызіс і карупцыя пагражаюць Крамлю» – у суботу, 15 верасня, а 19:35.

Каментары