«Прыват» з футбалістам, які за мяжой прадаваў кнігі беларускіх аўтараў


Адныя беларусы развітваюцца з радзімай у ля-міноры, іншыя – з’язджаюць з ля-мажорнымі матывамі. Размова ў наступным выданне «Прывату» пойдзе пра тых, хто калісьці з’ехаў з Беларусі і плануе вярнуцца або ўжо вярнуўся.

«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – так пачынае свой аповед беларуска, якая ўжо шэсць гадоў жыве ў Бразіліі. Гераіня лічыць, што беларусам можна заставацца, не гледзячы на месца побыту. А са сваім мужам, бразільцам, яна наштодзень размаўляе па-беларуску.

«Ці касмапалітызм выключае патрыятызм?» – пытаецца Валярына Кустава ў свайго госця – Змітра Пракапенкі.

Зміцер Пракапенка – беларускі бізнесовец, які вярнуўся з ЗША і цяпер працуе ў Беларусі. Сын аднаго са славутых беларусаў ХХ стагоддзя, легендарнага футбаліста менскага «Дынама» Аляксандра Пракапенкі, талента з трагічным лёсам…

«Не, я не думаю. Можна падарожнічаць, жыць у розных краінах, але заўсёды вяртацца. З радзімай ёсць моцная сувязь…» – шчыра адказвае Зміцер.

Прэм’ернае выданне «Прывату»26 верасня, у аўторак, а 19-й гадзіне. Праграма паэткі Валярыны Куставай таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары