Прыгажуня са Шры-Ланкі едзе ў беларускую вёску


 

У новым вакацыйным праекце «Welcome ў Беларусь» замежнікі вандруюць па нашай краіне ў пошуках экзатычных месцаў. Штонядзелю новы герой адкрывае для сябе і для нас з вамі цікавыя мясціны. Удзельнік наступнага выдання праграмы – Бранавасарубі (Branavasoruby Sivabalaratnam) – вытанчаная дзяўчына са Шры-Ланкі.

Дзяўчына вучыцца ў Віцебску, бо з дзяцінства марыла жыць у краіне з халодным надвор’ем, але зусім не ведае Беларусі.

Бранавасарубі папрасіла каманду праграмы «Welcome ў Беларусь» паказаць ёй сапраўдную беларускую вёску. Не праблема!

Шчырая беларуска, Вольга Трубач, дапаможа дзяўчыне са Шры-Ланкі спазнаць Беларусь і пакажа ёй дзедаву сядзібу, якую якраз аднаўляе. Пазнаёміць са звычайнымі ды простымі рэчамі, напрыклад, са студняй. Разам дзяўчыны сходзяць і па лісічкі. Апроч сары ды расшытых камянямі спадніц, Бранавасарубі ніякага адзення ў вёску не ўзяла. Цікава, ці будзе пасаваць экзатычнай прыгажуні адзенне з вясковай шафы? Таксама Бранавасарубі затанчыць на фэсце для беларусаў.

Вельмі кранальнае ды глыбокае выданне «Welcome ў Беларусь» запрашаем паглядзець у нядзелю 5 жніўня, а 20:35. Прэм’ера! Праграму можна паглядзець па тэлебачанні ды онлайн на нашай старонцы.

Каментары