Прыедуць на манеўры і застануцца назаўсёды?


https://www.youtube.com/watch?v=1A1nSQ37Cww

Беларусь – чалец Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, згодна з якой у выпадку пагрозы звонку ці знутры для краіны-чальца іншыя бакі дамовы абавязаныя дапамагчы ёй усімі сродкамі, разам з ваеннымі. То бок, прававы падмурак уводу расейскіх войскаў у Беларусь стварылі самі ўлады Беларусі. Пагрозу ж, асабліва знутры, заўсёды можна стварыць.

Дадаткова існуе зацверджаная ўрадам Расеі адмысловая праграма ўдасканалення аб’ектаў вайсковай інфраструктуры дзеля агульнага выкарыстання рэгіянальнай групоўкай войскаў РБ і РФ. Паводле гэтага дакументу, цягам наступных трох гадоў на тэрыторыі Беларусі адбудзецца рэканструкцыя палігонаў, базаў, сховішчаў, стрэльбішчаў, казармаў агульнай колькасцю 44 аб’екты, разам з аэрадромамі ў Баранавічах і Бабруйску.

Расеі патрэбны моцны плацдарм на заходнім кірунку, таму тэрыторыя Беларусі можа быць даслоўна набітая расейскай наступальнай зброяй, і без усялякай вайны нашая краіна можа трапіць пад акупацыю Расеі.

Да ўсяго, некаторыя асобныя назіранні і факты сведчаць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі можа праявіцца магутная пятая калона, якая знутры падмацуе агрэсіўныя дзеянні звонку.

Ці сапраўды існуе рэальная небяспека нашай незалежнасці? У студыі ток-шоў «Форум» Эдуарда Мельнікава абмяркоўваюць і спрачаюцца: Андрэй Паротнікаў («Belarus security blog»), Уладзімір Барадач – былы камандзір брыгады спецназу і палкоўнік запасу, Леанід Спаткай – палкоўнік запасу памежных войскаў, Вячаслаў Сіўчык – рух салідарнасці «Разам», Вадзім Кабанчук – беларускі добраахвотнік ва Украіне і Вадзім Карцаў – эканаміст і блогер.

Глядзіце прэм’ернае выданне ток-шоу «Форум» у суботу а 21:15.

Каментары