Правы кіроўцы, якія нельга згубіць


Беларускія кіроўцы аб’ядналіся ў суполку каб разам бараніць свае правы ад свавольства ДАІ. Тут можна даведацца, не толькі заканадаўчыя аспекты, але таксама практычныя парады для аўтааматараў.

Кожнаму кіроўцу прынамсі раз у жыцці даводзіцца спыніцца на патрабаванне Дзяржаўнае аўтамабільнае інспекцыі. Нават калі ён не парушае правілаў, сустрэчы з аўтаінспектарам не пазбегнуць. Паводзіны ды службовыя абавязкі працаўнікоў ДАІ акрэслены законамі ды нарматыўнымі актамі. Аднак прытрымліваюцца іх дарожныя міліцыянты далёка не заўсёды.

«Я заўсёды давяраў даішнікам, аднак апынулася, што некаторыя даішнікі свядома парушаюць нашыя правы», –

кажа адзін з герояў праграмы.

Каб больш упэўнена пачувацца на дарозе і ў спрэчках з інспекцыяй, кіроўцы стварылі адмысловую суполку. Тут яны дзеляцца звесткамі аб ня праўных дзеяннях даішнікаў і абмяркоўваюць правілы дарожнага руху.
Паведамленні пра самавольства даішнікаў на дарогах і канфлікты паміж імі ды кіроўцамі ўсё часцей з’яўляюцца на старонках айчынных медыяў. Пра тое, як паводзіцца ў гэткіх сітуацыях і што трэба абавязкова ведаць, – у нашай рубрыцы «Ведай свае правы».

Таксама ў выданні праграмы «Маю права» пра тое як жыхары сталічнае Курасоўшчыны бароняць раён ад масавага вынішчэння дрэваў «Зеленбудам» ды праблемы жыхароў сталічнага мікрараёну Шабаны, дзе ўжо год камунальнікі ніяк не памяняюць трубы. Глядзіце прэм’ернае выданне праграмы «Маю права» у сераду, 11 кастрычніка, а 18:55. Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы www.belsat.eu.

Каментары