Праграма «Вот так» у пашыранай версіі


У 2018 ў эфіры «Белсату» пашыраная версія інфармацыйнае праграмы «Вот так». Вашай увазе – 25 хвілінаў навінаў з усяе постсавецкае прасторы ад нашых уласных карэспандэнтаў з Расеі ды іншых краінаў. А ўжо неўзабаве – наўпроставыя ўключэнні нашых калегаў з Бі-Бі-Сі з Лондану.

З гэтае нагоды мы паразмаўлялі з вядоўцамі праграмы «Вот так» Машаю Макаравай ды Ігарам Віняўскім.

– Што зменілася ў пашыранай версіі праграмы «Вот так»?

– Па-першае, гэта дадатковых 5-6 хвілінаў.

Таксама ў праграмы «Вот так» з’явіцца ўласны штаб карэспандэнтаў па ўсёй Расеі, які з часам будзе развівацца і пашырацца.

Хоць нам усцяж бракуе часу і рэсурсаў, каб даць адэкватную, поўную карцінку з постсавецкае прасторы ды стварыць канкурэнцыю расейскім СМІ. Мы рухаемся ў добрым кірунку, – падкрэслівае Ігар Віняўскі.

– Што ўласна для вас значыць супраца з Бі-Бі-Сі?

Гэта, безумоўна, прэстыж. Нам прыемна, што менавіта Бі-Бі-Сі да нас звярнулася з прапановаю супрацы.

– Які кантэнт будзе дасылаць Бі-Бі-Сі?

– Галоўнае – гэта навіны. У Бі-Бі-Сі магутная карэспандэнцкая сетка ў рэгіёнах Расеі.

Гэта дазволіць больш поўна асвятляць тое, што адбываецца ў Расеі ды іншых постсавецкіх краінах.

Ну і, натуральна, гэта знак якасці. Уласна факт тое, што Бі-Бі-Сі звярнулася з такою прапановаю да «Белсату», гарантуе, што нашай інфармацыі можна давяраць, – упэўненая Маша Макарава.

Глядзіце з панядзелка да пятніцы заўсёды а 19:30 пашыраную версію інфармацыйнае праграмы «Вот так».

Таксама сачыць за інфармацыяй з постсавецкіх краінаў можна онлайн на нашай старонцы.

Каментары