Праблему наркаманіі не ўдаецца развязаць нават жорсткімі метадамі


На сённяшні момант больш за 5000 чалавек у Беларусі выступаюць за легалізацыю марыхуаны ў краіне. У кантэксце жорсткіх тэрмінаў за яе захоўванне ўсур’ёз пра гэта пакуль ніхто не гаворыць. Але на перспектыву дэкрыміналізацыі лёгкіх наркотыкаў працуюць усё болей беларусаў.

Паводле інфармацыі тых, хто адседзеў, самая выканаўчая сістэма ўсведамляе, што пасля ўступлення ў законную сілу дэкрэту № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» за краты пачалі трапляць не гандляры. У турмах шмат адукаванай моладзі. Шмат хто вучыўся ў ВНУ.

«Чаму можа навучыць турма маладых людзей? Канкрэтна ў мяне штосьці памянялася з дапамогай турмы? Нічога», – разважае госць студыі, былы наркаман Аляксей, у якога шэсць судзімасцяў, звязаных з ужываннем наркотыкаў.

Глядзіце прэм’ернае выданне праекту Алеся Залеўскага «Людскія справы» ў чацвер, 19 кастрычніка, а 18:55. Таксама праграма дасяжная онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новай праграмы, спампаваць якую можна тут.

Каментары