Пломба ад алімпійскага чэмпіёна


Што робяць пасля спорту куміры мільёнаў заўзятараў? Чым жывуць і якія новыя мэты ставяць перад сабою былыя чэмпіёны? Звычайна яны робяцца трэнерамі ці чыноўнікамі ў спартовай галіне. Бывае, што палітыкамі. Нярэдка ідуць у бізнес. Але некаторыя здзіўляюць сваймі новымі прафесіямі.

Госця чарговага выдання «Прывату» з Валярынаю Куставай – гімнастка, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе Глафіра Марціновіч.

Цяпер Глафіра – стаматолаг. Выйшаўшы ў 20 гадоў на спартовую «пенсію», яна пастанавіла кардынальна змяніць сваё жыццё.

Як гэта, пачаць усё з нуля? Ці цяжка пераставіцца з жыцця ад трэнінгу да трэнінгу? Што замяняе спаборніцтвы, ці сціхае прага перамог? І ці аплочваецца гэта ўсё з фінансавага боку?

Гладзіце «Прыват» у аўторак 28 лістапада а 19:00.

Каментары