«Песняры» паводле закону


Гасцямі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся дзяржаўны ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Рамана Козырава. Менавіта гэты ансамбль у Беларусі лічаць адзіным афіцыйным пераемнікам легендарных «Песняроў» Уладзіміра Мулявіна.

Статус дзяржаўнага ансамблю забяспечвае творцаў тэхнічна ды матэрыяльна, але і ясна акрэслівае межы іхнага музычнага стылю. Цяжка ўявіць сабе нейкія эксперыменты.

Магло б здавацца, што цяперашнія «Песняры» – гэта закансерваваны рэлікт, роля якога абмяжоўваецца да бясконцага паўтарэння класічнага рэпертуару, але гурт не стаіць на месцы: паўстаюць новыя кампазіцыі, выходзяць новыя альбомы.

У размове з Міраю Шульц музыкі распавядуць, як трапілі ў калектыў, чым займаюцца па-за працаю і як змагаюцца за права «Песнярамі» звацца. У жывым сэце прагучаць песні, створаныя апошнім часам, а таксама адзін з залатых гітоў ансамблю.

«Belsat Music Live» глядзіце ў суботу 2 снежня а 20:25.

Каментары