Перасеклі Амерыку, Азію і Еўропу, каб знайсці сябе ў Беларусі


Аўтарка дакументальнага цыклу «Беларускі клімат» Марыя Чыквін родам з Падляшша, і калісьці ейную сям’ю раздзяліла мяжа паміж Польшчаю і Беларуссю. Каб лепш зразумець сябе, свае карані, журналістка выпраўляецца ў Беларусь. Беларускія мастакі ў серыі інтымных размоваў паспрабуюць адказаць на цяжкія пытанні тоеснасці, бо менавіта мастацтва любіць цяжкія пытанні.

У наступнай серыі Маша наведвае пару закаханых музыкаў з гурта «Гутатэлі». Аўгіння і Верасень аўтаспынам перасеклі Амерыку, Азію і Еўропу, падарожнічаючы без грошай, граючы беларускія народныя песні ў абмен за гасціннасць. Калі пара вярнулася ў Беларусь, яны пасяліліся ў вёсцы, якая цяпер паволі запаўняецца маладымі мастакамі з Менску.

Музыкі апавядаюць пра свае падарожжы, музыку, працу ў незалежных медыях і пра надзеі, звязаныя з чаканнем дзіцяці.

Глядзіце 23 чэрвеня, у суботу, а 20:30 прэмʼеру трэцяе часткі дакументальнага цыклу «Беларускі клімат».

Фільм можна паглядзець па тэлебачанні і онлайн, на нашай старонцы.

Каментары