Павал Шарамет – за год пасля забойства так нічога не знайшлі


20 ліпеня 2017-га міне год з дня жахлівага забойства журналіста Паўла Шарамета. Яго забілі ў цэнтры Кіева – па дарозе на працу. У ягонай машыне выбухнула падкладзенае выбуховае прыстасаванне. Журналісты праекту «Слідство. Інфо» разам з калегамі з міжнароднай сеткі OCCRP з першых гадзінаў працавалі на месцы падзеяў. Былі дэталёва вывучаныя і прааналізаваныя падзеі, якія папярэднічалі выбуху.

Праваахоўныя органы Украіны лічаць, што Шарамета забілі за ягоную прафесійную дзейнасць. Кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў заяўляў, што да гібелі журналіста могуць быць датычныя расейскія спецслужбы. Паводле іншай версіі, да забойства Шарамета могуць быць датычныя байцы добраахвотніцкага палка «Азоў».

Журналісты прааналізавалі дзясяткі гадзінаў здымак камераў назірання. Сустрэліся з важнымі сведкамі ў гэтай справе. Выявілі важныя падрабязнасці, якія могуць шакаваць кожнага. Хто сачыў за прафесійнаю дзейнасцю Паўла Шарамета і навошта? Што заўважылі прадстаўнікі батальёну «Азоў», якія сустрэліся з Шараметам напярэдадні забойства.

Але самаю вялікаю сенсацыяй стаўся аналіз відэазапісаў камераў назірання. Журналісты выявілі, што падчас закладкі выбухоўкі пад машыну ў беспасярэдняй блізкасці ад злачынцаў былі людзі, якія не маглі тых не бачыць. Журналісты знайшлі аднаго з іх – Ігара Усціменку, былога працаўніка СБУ.

Тым часам афіцыйнае следства не знайшло забойцаў. Год пасля злачынства справа застаецца нераскрытая.

Глядзіце фільм «Забойства Паўла» ў чацвер, 20 ліпеня, а 22:10.

Каментары