Патрабуем пераменаў!


https://www.youtube.com/watch?v=Ma05N4ACrT0

У кастрычніку 1999 года ў Менску адбылося суворае сутыкненне ўдзельнікаў Маршу свабоды і міліцыі: дзясяткі чалавек былі параненыя, шмат каго кінулі ў турмы.

«Запахла рэальнаю пагрозай страты дзяржаўнай незалежнасці чарговы раз. Пачалі знікаць людзі – вядомыя палітыкі», – прыгадвае Вінцук Вячорка.

«Мы разумелі, будзе ўмяшанне Расеі, але мы хацелі яе добра напалохаць», – гэтак Мікола Статкевіч распавядае пра галоўная прычыны сутыкненняў.

Бойка трывала каля паўгадзіны. Уцякаючы з-пад дручкоў і ботаў спецназаўцаў, людзі нават кідаліся ў ледзяную раку. Працягваліся сутыкненні і пазней, калі міліцыя пачала зачышчаць двары.

«Незалежнасць – гэта больш моцны матыў чымся дэмакратыя», – працягвае Мікола Статкевіч.

У пятніцу а 19:10 – прэм’ера праграмы «Сведкі» з Міколам Статкевічам і Вінцуком Вячоркам.

Вячаславаў Ракіцкі запрашае і на онлайн-прагляд.

Каментары