Паклалі ля машыны, каб напісаў, што траўма не вытворчая


У новым выданні юрыдычнае праграмы «Маю права» рэпарцёры працягваюць агучваюць вострасацыяльныя ды грамадскія праблемы.

  • Кіраўніцтва «Беларуськалію» намагалася схаваць няшчасны выпадак на вытворчасці.

Сяргей Грынюк атрымаў заданне адрамантаваць канвеер. У выніку – пералом хрыбетніка і дзвюх костак нагі. Пасля атрымання траўмы на прадпрыемстве, паводле Сяргея, яго паклалі ля машыны ды пачалі ўгаворваць, каб ён напісаў, што траўма не вытворчая, а побытавая.

«Пачалі пытацца пра дзяцей. Ці хачу яшчэ працаваць. Я быў у шокавым стане – таму падпісаў», – кажа Сяргей Грынюк.

Таксама глядзіце ў праграме:

  • Старшыня Беларускага кангрэсу прафесійных звязаў – пра сябе і сваю дзейнасць.

«Уступайце ў незалежныя прафзвязы. Чым больш вас сюды ўступіць, тым больш будуць абароненыя вашыя правы», – раіць старшыня Беларускага кангрэсу прафесійных звязаў Аляксандр Ярашук.

  • Сям’я менчукоў намагаецца вярнуць дачку дамоў.

«Міліцыя сказала, што вы павінны забраць дакументы са школы. Інакш мы прыйдзем да вас з кайданкамі», – гаворыць маці.

Дзякуючы нашым дарадцам – прафесійным юрыстам і адвакатам – вы даведаецеся, як развязаць канкрэтнае прававое пытанне, дзе шукаць дапамогі і як дабівацца справядлівасці.

Глядзіце прэм’еру юрыдычнае праграмы «Маю права» ў сераду, 18 кастрычніка, а 18:55. Таксама праграма дасяжная онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новай праграмы, спампаваць якую можна тут.

Каментары