Падман як дзяржаўная палітыка


Эдуард Мельнікаў у праграме «Рапарт» бярэцца ўзважыць эканамічную вартасць нібыта чыста маральнага панятку – даверу. То бок ці можа дзяржава атрымліваць бонусы ад даверу з боку грамадзянаў?

У сусветнай эканоміцы гэтак званыя нематэрыяльныя актывы часам складаюць да 75 % вартасці кампаніяў. Таксама маральны складнік эканамічнага развіцця называюць сацыяльным капіталам і ацэньваюць рэальнымі сотнямі мільёнаў і нават мільярдамі долараў. «Рапарт» бярэцца ўзважыць эканамічную вартасць нібыта чыста маральнага панятку – даверу. Напрыклад, даверу насельніцтва Беларусі да свайго ўраду і да кіраўніка краіны.

Удзельнікі праграмы «Рапарт» даводзяць, што рэсурс даверу беларусаў да Аляксандра Лукашэнкі ды ягонай улады, што быў моцным актывам дзяржавы яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гг., цяпер паспяхова раструшчаны. Бо асноўны метад эканамічных дачыненняў гэтай улады – падман.


«Адзін чыноўнік з другім працуюць толькі праз падман. Ніжэйшы чыноўнік падманвае вышэйшага», – кажа палітык Рыгор Кастусёў.

Улады ж мяркуюць, што паспяхова спраўляюцца са сваім народам, але не разумеюць, што сякуць сук, на якім сядзяць. З эканамістамі і сацыёлагамі мы падлічваем пэўныя эканамічныя страты, што зазнае дзяржава ад страты маральнага складніку. Глядзіце прэм’ернае выданне праграмы «Рапарт» у суботу, 9 снежня, а 21:15. Праграма дасяжная праз тэлевізар, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары