«Пад бакавым ветрам». Неардынарны эстонскі арт-хаус


Мастацкая стужка эстонскага майстра Марці Хэльдэ прысвечаная савецкай дэпартацыі прыбалтаў у Сібір. Стужка зробленая ў адмысловай тэхніцы, якая спалучае фільм і фатаграфію.

 

Эрна Там – адная з тысяч, чый лёс напаткала дэпартацыя ў глыб Расеі ў 1941 годзе. Ліставанне эстонскай жанчыны лягло ў аснову стужкі – разам з дзённікамі ды фатаграфіямі таго часу. Стваральнікі стужкі ажывілі старыя фота, дадаўшы ў іх рух і сучасныя здымкі ў запаволеным тэмпе. Такім чынам мы маем магчымасць зазірнуць углыб старой фатаграфіі. Людзі ў ёй бы застылі ў часе, яны засталіся там, у Сібіры, і на фотаздымках, якія ажылі дзякуючы намаганням рэжысёра.

Сярэдзіна верасня – сімвалічны час для такой прэм’еры. 17 верасня 1939 года ўзʼядналіся Заходняя і Усходняя Беларусь. У наш час гэты дзень – добрая нагода, каб згадаць тых, для каго прыход савецкіх уладаў стаўся трагедыяй. Перад прэмʼераю фільму запрашаем у «Intermarium» на размову, прысвечаную падзеям верасня 1939 года. Фільм «Пад бакавым ветрам» глядзіце ў нядзелю, 16 верасня, а 22-й гадзіне.

 

Каментары