Оскараўскі фільм пра харэографа Піну Баўш


https://www.youtube.com/watch?v=BI7L99s4nUQ

На Новы год глядзіце фільм Віма Вэндэрса неверагоднай прыгажосці і глыбіні, які нарабіў шмат шуму і з вялікім поспехам прайшоў у кінатэатрах па ўсім свеце – «Піна».

Піна Баўш – нямецкі харэограф, якая крычала пра смерць, боль, самаахвяраванне ў танцы.

Яна гэтак сфармулявала свой творчы прынцып:

«Мяне цікавіць не тое, як людзі рухаюцца, а тое, што рухае імі».

Піна Баўш – танцорка і харэограф, сустрэча з якою назаўжды змяняла жыцці ейных вучняў. У гэтай стужцы яны распавядаюць пра жыццё з Пінаю на сваіх родных мовах, але галоўным чынам – моваю танцу.

У 2012 годзе фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» як найлепшы дакументальны фільм.

Глядзіце на Новы год, у нядзелю а 16:25, оскараўскую прэм’еру – дакументальны фільм Віма Вэндэрса «Піна», які таксама будзе дасяжны онлайн.

Каментары