Нястрымны Шукеловіч працягвае святкаваць Каляды


Вясковая Адысея на «Белсаце» працягваецца. Калядным часам Віктар Шукеловіч спаткаўся са святаром, які павіншаваў усіх вяскоўцаў са святамі.

Таксама вядоўца пакаштаваў свежае вэнджанае сала ды іншыя смакоцці, варыў суп, разгадваў чарговыя загадкі і наведаўся ў госці да цудоўнай сям’і, якая трактуе бацькоўскую хату як своеасаблівы помнік мінулым пакаленням.

Прэмʼернае выданне «Вяскоўцаў» – у сераду, 10 студзеня, а 18:35. Таксама праграму Віктара Шукеловіча можна пабачыць онлайн на нашай старонцы.

Звяртаем увагу, што на просьбу тэлегледачоў «Белсату» ў новым сезоне гадзіны паказу «Вяскоўцаў» змяніліся.

Каментары