Няправільны падыход да пахудзення можа забіць


Жанчына згубіла сына, якому было 34 гады. Хворы на цукровы дыябет хлопец за год набраў 30 кілаграмаў і хацеў пазбавіцца ад лішняй вагі хірургічным шляхам. У выніку маладзён памёр ад ускладненняў.

У чарговых «Людскіх справах» – гісторыя, якая не пакіне гледача абыякавым.

«Калі чалавек за год набраў 30 кілаграмаў, яго трэба накіраваць на гарманальнае даследаванне і абавязкова да псіхатэрапеўта», – кажа госця праграмы, лекарка Вікторыя Болбат.

Як схуднець і застацца здаровым ці прынамсі жывым – тэма наступнага выдання.

«Пазітыўнае стаўленне да жыцця. Не трэба сябе ні да чаго прымушаць, рабіць у радасць і сістэмна. Такім чынам я схуднела на 20 кілаграмаў за 10 месяцаў», – дзеліцца сваім досведам Валярына Кустава.

Дык як схуднець і не сапсаваць жыцця?

Прэм’ернае выданне «Людскія справы» глядзіце ў сераду, 11 студзеня, у эфіры тэлеканалу «Белсат» як звычайна – а 18:55. Праграму Алеся Залеўскага можна паглядзець і онлайн.

Каментары