Нябачныя людзі


21 сакавіка – у Сусветны дзень людзей з Сіндромам Даўна, у эфіры «Белсату» кранальнае выданне праграмы «Прыват» Валярыны Куставай, пра людзей з рознымі асаблівасцямі.

Маці дзяўчынкі з сіндромам Даўна, цяжарная трэцім дзіцём, раскажа глыбокую гісторыю любові. Таксама героі праграмы – сямʼя шчаслівых сляпых і глуханямы паспяховы айтышнік. Усе яны разбураюць стэрэатыпы пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На жаль, у Беларусі людзі з асаблівасцямі ды іхныя сем’і часта сутыкаюцца з незразуменнем не толькі грамадства, але і медыкаў, якім проста часта не хапае ведаў ды эмпатыі.

Лекары казалі, што яна ніколі не навучыцца хадзіць, не будзе пазнаваць мяне як маці. Прапанавалі, каб я пакінула яе ў радзільні, – расказвае Дарʼя Класкоўская, маці дзяўчынкі з сіндромам Даўна.

Сям’я дзяўчынкі хутка пераканалася, як моцна дактары памыляліся. Дзіця вельмі добра развіваецца, ходзіць у садок і кожны дзень радуе сваіх бацькоў. І толькі застаецца пытанне: чаму ў нашай краіне маладая мама, якая нараджае дзіця з асаблівасцямі развіцця, замест падтрымання і ведаў атрымлівае порцыю забабонаў ды стэрэатыпаў.

«Прыват», прысвечаны людзям, якіх нашае грамадства прызвычаілася не бачыць, глядзіце ў аўторак, а 19-й гадзіне, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары