Новыя вясковыя прыгоды Віктара Шукеловіча


Праграма «Вяскоўцы» адкрывае ўсё новыя дзверы ў беларускіх селішчах, паказвае цікавых герояў і вясковыя звычаі.

Няўрымслівага вядоўцу Віктара Шукеловіча лёс завёў да вясковага паэта, які ў звычайным сшытку складае слоўнік роднай гаворкі. А гаспадыня – захавальніца ўнікальнага строю палескай свахі, спявуха і знаўца даўніх традыцыяў.

Віктар весела прабавіў час у гасціннай сям’і, зладзіў адмысловы іспыт для маладога пакалення і, вядома ж, гаспадарыў на падворку.

Глядзіце прёмʼернае выданне «Вяскоўцаў» – у сераду, 14 лютага, а 18:35.

Каментары