Новы кулінарны праект на «Белсаце»


«Белсат» зняў кулінарнае рэаліці-шоу з бітвай шэф-кухараў. Гэта першы такога тыпу праект, з уласнай, арыгінальнай ідэяй, адмысловым кастынгам і спаборніцтвам кухараў.

Героем кожнай праграмы «Я не буду гэта есці!» будзе асоба, вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. І ейны кулінарны кашмар – ненавісная з дзяцінства страва. Задача шэф-кухараў – пераканаць госця тэлешоу «Я не буду гэта есці!», што нелюбімую яму з дзяцінства страву можна прыгатаваць смачна.

У праграме ўдзелічаюць шэф-кухар менскага пабу «Malt & Hops» Вольга Прыгарова і Аляксандр Чыкілеўскі, кіраўнік гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі.

У каго з іх гэта атрымаецца? Наперадзе – сапраўдная кулінарная бітва. Яе фінал мы ўбачым на вечарыне, дзе нашыя шэф-кухары будуць гатаваць сваю версію стравы, а госць праграмы разам з сябрамі выберуць пераможцу.

Глядзіце ўжо 25 лютага а 20:30! Онлайн!

Болей пра праект на http://nebudu.belsat.eu/

Сачыце за намі на belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте» , на Facebook , у «Одноклассниках»і ў Instagram.

Каментары