Новы год – новая Студыя «Белсат»


 

Ужо са студзеня на нашым тэлеканале – Студыя «Белсат» у новай сцэнаграфіі, інфармацыя сем дзён на тыдзень, і ўсё гэта, як заўсёды, без цэнзуры і па-беларуску.

Студыя «Белсат» – гэта навіны пра найважнейшыя падзеі ў краіне і свеце, а таксама каментары экспертаў і прэм’ерныя выданні найлепшых публіцыстычных праграмаў «Белсату». Студыю «Белсат» можна глядзець у будні ад 18-й гадзіны. У новым годзе зменіцца выгляд «Студыі», якая атрымае новую сучасную сцэнаграфію.

На Студыю «Белсат» ўскладаецца, між іншага, галоўная інфармацыйная праграма каналу «Аб’ектыў», агляд міжнародных падзеяў «Свет», эканамічныя праграма «Сальда», агляд медыяў, размова з экспертам у «Гарачым каментары», агляд падзеяў культуры, прагноз надвор’я і спорт.

Важная частка «Студыі» – «Размова дня», якую вядуць Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Усевалад Сцебурака. «Размова» ў новым годзе змяняе час трансляцыі. Са студзеня глядзіце яе ў будні а 18:40.

Інфармацыі на «Белсаце» будзе яшчэ больш – «Аб’ектыў» зможаце глядзець штодня а 21-й гадзіне, цяпер і ў суботу і нядзелю. Трансляцыя будзе даступная таксама онлайн.

Усе гэтыя змены каманда інфармацыйных праграмаў планавала ўжо даўно, калі мы нават не чакалі праблемаў з далейшым фінансаваннем нашага тэлеканалу. Таму, каб гэта ўсё здзейснілася, нам патрэбная падтрымка нашых гледачоў. Хочаш глядзець далей? Падпішы петыцыю!

Каментары